wd wp Пошук:

Камялік

Камялік (руск.: Камелик) — рака ў Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі.

Даўжыня – 222 км. Плошча вадазбору – 9070 км². Бярэ пачатак на Агульным Сырце, цячэ па ўзгорыстай нізіне, упадае ў раку Вялікі Іргіз. Летам у вярхоўях перасыхае. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Асноўныя прытокі: Каменка, Талавая, Салдатка, Талаўка, Вялікі Камышлак, Сухі Камышлак, Вялікая Чалыкла (Чалыкла), Лагуніха (усе левыя).

У вярхоўях створана Мар’еўскае вадасховішча. На рацэ размешчаны раённы цэнтр Саратаўскай вобласці – сяло Пералюб.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Самарскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Саратаўскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96