wd wp Пошук:

Кампаніла Джота

Званіца Джота — кампаніла кафедральнага сабора (Дуома) у Фларэнцыі.

Будаўніцтва размешчанай да захаду ад сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ званіцы пачаў Джота ў 1334 годзе. Скульптурнае ўбранне кампанілы — самы важны твор Італьянскага трэчэнта, які дэманструе вытанчанае змешванне манументальнасці і гатычнай трапятлівасці.

Аўтарамі кампанілы былі тры майстры: Джота, які зрабіў агульны праект і скончыў першы ярус, Андрэа Пізана, які ў 1340-х гг. пабудаваў другі ярус з высокімі вокнамі-біфорэ, і, нарэшце, Франчэска Таленці, які дабудаваў Кампанілу і абліцаваў яе мармурамі: белым — з Карары, чырвоным з Сан-Джуста і зялёным — з Монтэ-Ферата.

Падножжа вежы ўпрыгожана барэльефамі вядучых скульптараў Рэнесансу: на другім ярусе — пано Джота, на трэцім — 16 статуй, шматлікія з якіх належаць Данатэла (арыгіналы сёння перамешчаны ў Музей сабора і заменены копіямі).

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Sistema Cultura — 2014. Праверана 31 студзеня 2020.
  3. 1 2 Sistema Cultura Праверана 31 студзеня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1359 год у Еўропе
Катэгорыя·Збудаванні Фларэнцыі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Славутасці Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Званіцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1359 годзе