wd wp Пошук:

Андрэа Пізана

Стварэнне Адама, барэльеф кампанілы Джота, Опера-дэль-Дуома, Фларэнцыя

Андрэа Пізана, сапраўднае імя Андрэа дэ Пантэдэра (італ.: Andrea Pisano, Andrea da Pontedera каля 1290, Пантэдэра-1348/49, Арв’ета) — італьянскі архітэктар, скульптар, ювелір.

Біяграфія і творы

Андрэа Пізана нарадзіўся каля 1290 г. Па некаторых звестках, навучаўся ў Пізе. Па яго чарцяжах былі збудаваныя замак Скарперыя ў Муджэла, ля падножжа Апенінскі гор, баптыстэрый у Пістоі і некаторыя будынкі ў Фларэнцыі; яму ж прыпісваюць чарцёж арсенала ў Венецыі. Працаваў над упрыгожваннем сабора ў Арв’ета. Пазалочаныя бронзавыя дзверы для фларэнтыйскай базілікі Санта-Крочэ — адзін з першых буйных заказаў, выкананых Пізана (1330—1336). Яны ўпрыгожаны 28 барэльефамі, са сцэнамі з жыцця Іаана Хрысціцеля і малюнкамі парокаў і дабрадзей. Першапачаткова дзверы знаходзіліся насупраць сабора, у цяперашні час — у паўднёвым партале баптыстэрыя. Арганізатар буйной скульптурнай майстэрні ў Фларэнцыі. Атрымаў фларэнтыйскае грамадзянства. Разам з Джота працаваў над упрыгожваннем кампанілы фларэнційскага сабора. Мармуровыя рэльефы ніжняга яруса выкананы ім па малюнках Джота. Каля 1340 г. прызначаны галоўным майстрам сабора. Архітэктар будынка для кліру (не захаваўся), працягнуў пачатае Джота будаўніцтва кампанілы. З’ехаў у Пізу ў 1343 годзе. У Арв’ета ў 1347 годзе прызначаны галоўным майстрам сабора. Памёр падчас чумы 1348 г.

Зноскі

  1. 1 2 Andrea Pisano , aka Andrea de Pontedera // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrea Pisano // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Скульптары Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1290 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1348 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Культура Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Піза
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Тэрні