wd wp Пошук:

Камотэс

Камотэс (англ.: Camotes Sea) — міжастраўное мора ў Філіпінскім архіпелагу, паміж астравамі Лейтэ, Бахол і Себу. На поўначы злучаецца з морам Вісаян, на поўдні пралівамі Канігаа і Бахол — з морам Мінданаа.

Глыбіня да 323 м. У цэнтральнай частцы узвышаецца група астравоў Камотас. Клімат трапічны, мусонны. З чэрвеня па кастрычнік частыя тайфуны. Тэмпература вады ўзімку 24—27 °С, улетку 28—29 °C. Салёнасць каля 34,5 праміле. Прылівы няправільныя паўсутачныя, іх велічыня 1—2 м.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Моры без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Моры Ціхага акіяна
Катэгорыя·Моры паводле алфавіта