wd wp Пошук:

Камон Камон

«Камон Камон» (укр.: «C’mon C’mon») — амерыканская чорна-белая драма з Хаакінам Феніксам.

Апісанне

Галоўная зорка стужкі — 47-гадовы Хаакін Фенікс, які ў 2019 года атрымаў «Оскар» як лепшы выканаўца мужчынскай ролі ў фільме «Джокер».

Стужка ўключае ў сябе сапраўдныя інтэрв’ю з амерыканскімі дзецьмі ў розных гарадах краіны: Дэтройце, Нью-Ёрку, Новым Арлеане. Сярод іх — гутарка з дзевяцігадовым Дэвантэ Браянтам, хлопцам з Новага Арлеана, які пазней загінуў у трайным забойстве за месяц да свайго дзясятага дня нараджэння.

Рэжысёр карціны Майк Мілз у дзяцінстве шмат камунікаваў з чалавекам з Новага Арлеана. Той расказваў Мілзу пра свой горад і надзяляў яго ледзьве не містычнымі ўласцівасцямі, таму гэтае месца набыло важнасць для хлопца. Цяпер рэжысёр часам уключае ў свае стужкі тэму Новага Арлеана, і «Камон Камон» не стаў выключэннем.

Мілз пазнаёміўся з мастачкай Джэкі Самэл, што якраз жыла ў Новым Арлеане, і дамовіўся з ёй выкарыстоўваць яе дом як дэкарацыі для фільма. Высветлілася, што мастачка прыглядае за некалькімі дзецьмі са свайго раёна, і адным з іх якраз быў Дэвантэ Браянт. Так ён і яго двое сяброў апынуліся сярод маленькіх зорак карціны.

Сюжэт

Радыёжурналіст Джоні, які падарожнічае па ЗША і гутарыць з дзецьмі пра іх жыццё і будучыню. У Лос-Анджэлесе ён сустракаецца з Джэсі, сваім дзевяцігадовым пляменнікам. Маці хлопца Віў, сястра Джоні, просіць яго прыгледзець за Джэсі, пакуль яна будзе займацца здароўем мужа — той знаходзіцца на мяжы нервовага зрыву. Адносіны Джоні і яго сястры — асобная гісторыя: яны не размаўлялі год з таго часу, як іх маці памерла, пакутуючы на дэменцыю.

Джоні пагаджаецца на просьбу Віў і накіроўваецца разам з пляменнікам у падарожжа. Разам яны ездзяць па краіне, гутараць і спазнаюць адзін аднаго, ператвараючыся з намінальных сваякоў у сапраўдную сям’ю[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 2 кастрычніка 2021.
  2. (unspecified title) Праверана 9 чэрвеня 2022.
  3. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 29 сакавіка 2022.
  4. 1 2 3 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 чэрвеня 2022.
  5. Фільм тыдня: «Камон Камон». Кранальная чорна-белая драма з геніяльным Хаакінам Феніксам
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-драмы ЗША
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы ЗША 2021 года
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2021 года
Катэгорыя·Фільмы 2021 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу