Ка́меніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Каменічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Велікакаменіцкі (Велікакаменскі) сельсавет у складзе Свіслацкім раёне Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікія Каменічы. 24 верасня 1926 года скасаваны, тэрыторыя далучана да новаўтвораных Яноўскага нацыянальнага польскага і Градзянкаўскага (Градзянскага) сельсаветаў.
16 ліпеня 1954 года цэнтр Яноўскага сельсавета Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці перанесены ў вёску Каменічы, сельсавет перайменаваны ў Каменіцкі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 13 лютага 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Градзянскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Асавок, Казімірова, Каменічы, Прыцерпа, Цэзарова і Яноўка.