Каліно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Каліноўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Царковішчанскі сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — всёска Царковішча. 5 жніўня 1929 года вёска Царковішча перайменавана ў Каліноўку, а сельсавет — у Каліноўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Машчаніцкага сельсавета[1].