Каліно́ўка[1] (трансліт.: Kalinoŭka, руск.: Калиновка) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Цяхцінскага сельсавета.
Да 5 жніўня 1929 года вёска мела назву Царковішча. У 1924—1954 гадах цэнтр сельсавета. Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Машчаніцкага сельсавета[2], да 15 студзеня 1965 года — у склад Запольскага сельсавета[3].