Кальцыт, вапнавы шпат — мінерал (CaCO3) з групы карбанатаў, адна з прыродных формаў карбанату кальцыю. Выключна шырока распаўсюджаны на паверхні Зямлі, пародаўтваральны мінерал. Кальцытам складзеныя вапнякі, крэйдавыя пароды, мергель, карбанатыты. Кальцыт — самы распаўсюджаны біямінерал: ён удзельнічае ў будове вельмі шматлікіх жывых арганізмаў, у складзе ракавін і касцей.
Карбанат кальцыю мае і іншую (рамбічную) паліморфную мадыфікацыю — араганіт.
Назва прапанавана Гайдзінгерам у 1845 годзе і паходзіць, як і назва хімічнага элемента, ад лац. calx (род.п. calcis) — вапна.
Кальцыт на Вікісховішчы |