wd wp Пошук:

Араганіт

Араганіт (ад Арагон — рэгіён у Іспаніі) — мінерал, адзін з натуральных паліморфаў карбанату кальцыю (CaCO3).

Нягледзячы на ідэнтычны хімічны склад, крышталічныя рашоткі араганіту і кальцыту маюць розную форму, таму і ўласцівасці мінералаў адрозніваюцца. Араганіт утварае ігольчастыя крышталі, а ў выпадку двайнікавання можа мець слупавыя, кудзелістыя агрэгаты.

Араганіт — нестабільная фаза карбанату кальцыю, і за тэрмін каля 10—100 млн гадоў відазмяняецца да кальцыту. Трансфармацыі араганіту ў кальцыт спадарожнічае павелічэнне аб’ёму пароды.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Карбанаты (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы кальцыю