wd wp Пошук:

Калыска чалавецтва

Калыска чалавецтва (англ.: Cradle of Humankind) — помнік Сусветнай спадчыны (уключаны ў спіс ЮНЕСКА ў 1999 г.). Знаходзіцца прыкладна ў 50 км на паўночны захад ад Яганэсбургу, у правінцыі Гаўтэнг, ПАР. Плошча помніка складае 474 км². Тут знаходзіцца комплекс вапняковых пячор, у тым ліку група пячор Стэркфантэйн, дзе ў 1947 годзе Роберт Брум і Джон Робінсан выявілі выкапневыя рэшткі Australopithecus africanus узростам 2,3 млн гадоў, і пячора Узыходзячая зорка, дзе знойдзены від Homo naledi, а таксама — Пячора цудаў, Малапа, Сварткранс і Кромдрай.

Увогуле, у Калысцы чалавецтва знаходзіцца больш за трыццаць пячор, дзе былі знойдзеныя выкапневыя рэшткі.

7 снежня 2005 года прэзідэнт ПАР Таба Мбекі адкрыў новы Цэнтр наведвальнікаў у Марапенге[1].

Зноскі

  1. Mbeki opens Maropeng centre(нявызн.), News24 (8 December 2005). Праверана 20 жніўня 2017. Архівавана 30 верасня 2007.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Яганэсбург
Катэгорыя·Дагістарычная Афрыка
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў ПАР
Катэгорыя·Антрапагенез
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Палеаантрапалогія