wd wp Пошук:

Калесіна

Кале́сінавозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 30 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пола, у басейне ракі Тураўлянка.

Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Найбольшая глыбіня 0,8 м, сярэдняя — 0,6 м. Даўжыня берагавой лініі 0,975 км. Аб’ём вады ў возеры 0,028 млн м³.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны на поўначы ўмерана стромкія вышынёй 8—9 м, разараныя, на поўдні невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. На поўдні да возера прымыкае забалочаны лясны масіў. На ўсходзе злучана ручаём з возерам Паўазер’е.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96