wd wp Пошук:

Калекцыя Ліхтэнштэйнаў

Адна з зал Ліхтэнштэйнскага палаца

Ліхтэнштэйнская карцінная галерэя — мастацкі збор княжацкага дому Ліхтэнштэйнаў, які займае іх прыгарадны палац на Фюрстэнгасэ ў Вене.

Аснову збору заклаў у XVII стагоддзі князь Карл Еўсевій Ліхтэнштэйн. Пакаленне за пакаленнем яго нашчадкі працягвалі пашыраць збор, які цяпер уключае палотны пэндзля Рафаэля, Рубенса, Мантэньі. Жамчужына збору, «Партрэт Джынеўры дэ Бенчы» пэндзля Леанарда да Вінчы, быў у 1967 годзе прададзены князем Ліхтэнштэйна за рэкордную для таго часу суму ў 5 млн долараў.

У прадваенны час мастацкі збор Ліхтэнштэйнаў быў адкрыты для публікі. У сакавіку 2004 года Ліхтэнштэйнскі музей ізноў адкрыў свае дзверы для ўсіх ахвотнікаў. Уладальнікі разлічвалі папоўніць галерэю за кошт выстаўкі карцін з закрытых раней збораў іншых арыстакратычных родаў (Барамеі, Гарахі) і прымаць да 300 тысяч турыстаў штогод.

У 2011 г. з прычыны адносна нізкай наведвальнасці (не больш за 45 тысяч турыстаў у год) князь Ліхтэнштэйна прыняў рашэнне закрыць музей. Для наведвання палаца турыстычнай групай з гэтага часу патрабуецца папярэдняя дамоўленасць з уладальнікамі[1].

Зноскі

  1. Palais Liechtenstein

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастацкія музеі Аўстрыі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Вены