wd wp Пошук:

Калевіпаэг

«Ка́левіпаэг» (эст.: Kalevipoeg — сын Калева) — эстонскі гераічны эпас (1857—1861), складзены эстонскім пісьменнікам і ўрачом Фрыдрыхам Кройцвальдам на аснове народных паданняў і песняў. Аўтарам ідэі эпасу быў Фрыдрых Роберт Фельман, правобразам паслужыў персанаж эстонскай міфалогіі Калевіпаэг, сын асілка Калева. У эпасе, як і ў цэлым у эстонскай літаратуры, прасочваецца значны ўплыў фінскага гераічнага эпасу «Калевала».

Гісторыя

У 1839 годзе Фрыдрых Роберт Фельман прачытаў у газеце Навуковага эстонскага таварыства артыкул пра легенды пра Калевіпаэга і накідаў сюжэт рамантычнай эпічнай паэмы. Па смерці Фельмана ў 1850 годзе Фрыдрых Кройцвальд пачаў яе стварэнне, збіраючы вусныя паданні і кампануючы іх у адзінае цэлае.

«Калевіпаэг» складаецца з 20 песняў. Арыгінальны верш «Калевіпаэга» — так званы рунічны верш, які характэрны для старадаўніх эстонскіх народных песняў; мова эпасу старасвецкая.

На аснове эпасу створана мноства мастацкіх і музычных твораў.

Паходжанне

У вусных паданнях эстонцаў Калевіпаэг здаўна вядомы з легенд пра стварэнне свету як малодшы сын зласлівага асілка Калева (таксама Калевінэ, Калевіпаіс) і Лінды, народжаны па смерці свайго бацькі.

Праз яго дзеянні звычайна тлумачацца асаблівасці геаграфічнага рэльефу: скопішчы валуноў, накіданых Калевіпаэгам; роўні — мясціны, дзе Калевіпаэг скасіў лес, грады халмоў — сляды яго ворыва, азёры — яго студні, старажытныя гарадзішчы — ложы Калевіпаэга і да т. п. Калевіпаэг выкарыстоўвае валуны, каб кідацца імі ў ворагаў; скарыстаўшыся парадай вожыка, ужывае ў якасці зброі вострыя краі дошак. У выніку ён памірае, адрубіўшы сабе ногі ўласным мячом, спрабуючы карыстацца ўласнымі інструкцыямі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эстонская міфалогія
Катэгорыя·Персанажы Калевіпаэга
Катэгорыя·Волаты
Катэгорыя·Эпічныя творы
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле