wd wp Пошук:

Каламан I Асень

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Каламан.

Каламан I Асень (балг.: Коломан I Асен, Калиман I Асен) (12341246) — балгарскі цар (12411246), празваны Царом-немаўлём.

Біяграфія

Каламан (Каліман) застаўся пасля смерці свайго бацькі Івана Асеня II дзіцем сямі гадоў. Яго маці была венгерская прынцэса Ганна-Марыя. Ад імя малалетняга цара дзяржавай кіравала рэгенцтва.

Пра паходжанне імя цара існуе некалькі гіпотэз. Паводле адной з іх, імя Каламан тлумачыцца венгерскім уплывам на балгарскі царскі двор у той перыяд. У ХІ-ХІІІ стагоддзях у Венгрыі і Аўстрыі быў шырока шанаваўся Св. Каламан (па-лацінску: Colomannus). У лісце Папы Інакенція IV балгарскаму цару Каламану І Асеню (ад 21 сакавіка 1245 г.) адрасат называецца: «Colomanno in Bulgaria»[1].

У 1241 г., напярэдадні Мангольскага ўварвання ў Венгрыю, мадзьярскія дваране-змоўшчыкі забілі палавецкага хана Кацяна Тэртэра і яго сыноў (падазраючы, хутчэй за ўсё, беспадстаўна, што Кацян можа перайсці на бок Батыя)[2], які пражываў у Пешце. Пасля смерці любімага кіраўніка большая частка полаўцаў (куманаў, кунаў) адраклася ад хрысціянства і перайшла ў падданства да Каламана I[3].

Увосень 1242 (ці 1243) года Паўночная Балгарыя падверглася спусташэнню татарскімі атрадамі, якія вярталіся з Харватыі і Венгрыі на Волгу. Хан Батый прымусіў Тырнаўскае рэгенцтва выплачваць штогадовую даніну Залатой ардзе.

У 1246 г. малалетні Каламан быў, хутчэй за ўсё, атручаны[4], па загадзе трэцяй жонкі Івана Асеня II — візантыйкі Ірыны. На прастол узышоў яе сын Міхаіл II Асень, таксама малалетні.

Радаводнае дрэва Каламана Асеня

                       
1
Ганна (Анісся)
2
Ганна-Марыя
Венгерская
Іван Асень II
(пам. 1241,
кіраваў 1218-1241)
3
Ірына Камніна
   
   
   1  1    2  2  2  2    3  3  3
  Беласлава (?)
? Стэфан Уладзіслаў
  Тамара Пётр
пам. 1237
Ганна-Тэадора
? севастакратар Пётр
Міхаіл I Асень
(нар. 1238/1241, пам. 1256
кіраваў 1246-1256)
Марыя (?)
? Тэадор Ангелас Камнін
  Алена
? Тэадор II Ласкарыс
Каламан I Асень
(нар. 1235, пам. 1246
кіраваў 1241-1246)
  Марыя
? Міка

Зноскі

  1. Інакенцій IV патрабаваў ад цара далучэння балгараў да Рымскай царквы — аднак, беспаспяхова.
  2. Гэта забойства апісана ў рамане Васіля Яна, «Батый» — глава «Канец хана Кацяна».
  3. Пазней, у 1280—1322 гг., Тэртэраўцы валадарылі ў Балгарыі.
  4. Асень // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Вяліка-Тырнаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1234 годзе
Катэгорыя·Манархі, якія памерлі ў дзяцінстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1246 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вяліка-Тырнаве
Катэгорыя·Цары балгарскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кіраўнікі Балгарыі
Катэгорыя·Дынастыя Асеняў