wd wp Пошук:

Какістакратыя

Какістакратыя (ад стар.-грэч.: κάκιστος — найгоршы) — сістэма кіравання, якая знаходзіцца ў руках найгоршых, найменш кваліфікаваных і/або найбольш несумленных грамадзян[1][2].

Этымалогія

Слова ўтворана ад двух грэчэскіх слоў: какістас (стар.-грэч.: κάκιστος — найгоршы) і кратас (стар.-грэч.: κράτος — урад), што літаральна азначае «ўрад найгоршых»[3].

Гісторыя

Першае ўжыванне слова сустракаецца ў казані Пола Госнальда, якое датуецца 1644 годам[4][5].

Нямецкі паэт Крыстаф Марцін Віланд бачыў у Французскай рэвалюцыі рызыку какістакратыі[6].

У сваім рамане 1829 года «Няўдачы Эльфіна» англійскі аўтар Томас Лаў Пікак тлумачыць какістакратыю як антонім да арыстакратыі, паколькі па-грэчаскі aristos (ἄριστος) азначае «выдатны»[7]. У сваіх «Успамінах пра рабства» 1838 года сенатар ЗША Уільям Гарпер параўнаў какістакратыю з анархіяй[8].

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Lewitt, Michael. Investing In A Kakistocracy(англ.)  (13 кастрычніка 2016). Праверана 12 лістапада 2020.
  2. Robert Hartwell Fiske. The Best Words. — Marion Street Press, 2011. — С. 71. — ISBN 9781933338828.
  3. Rod L. Evans. Thingamajigs and Whatchamacallits: Unfamiliar Terms for Familiar Things. — Penguin, 2011. — С. 87. — ISBN 9781101515921.
  4. When Government Is Just the Worst(англ.) . Merriam Webster (29 чэрвеня 2017). Праверана 12 лістапада 2020.
  5. Gosnold, Paul. Архіўная копія(англ.)  (недаступная спасылка). University of Oxford Text Archive (9 жніўня 1644). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 26 лістапада 2020.
  6. Wieland, C. M. Betrachtungen über des Hrn. Condorcet Erklärung, was ein Bauer und Handarbeiter in Frankreich sey / Christoph Martin Wieland // Der Neue Deutsche Merkur vom Jahre 1792. — 1792. — Band 2. — S. 43.
  7. Kakistocracy(англ.) . Dictionary.com. Праверана 12 лістапада 2020.
  8. William Harper. Memoir on Slavery: Read Before the Society for the Advancement of Learning, of South Carolina, at its annual meeting at Columbia, 1837. — J. S. Burges, 1838. — С. 49.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Палітычныя рэжымы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Палітычная тэрміналогія
Катэгорыя·Формы дзяржавы