wd wp Пошук:

Казінцы

Казі́нцы[1] (трансліт.: Kazincy, руск.: Козинцы) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.

Гісторыя

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх, у 1861 г. 34 рэвізскія душы. У 1897 г. вёска Ліпнішкаўскай воласці, 16 двароў, 97 жыхароў. У 1909 г. 20 двароў, 109 жыхароў, якія мелі 175 дзесяцін зямлі.

У 19211939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 19 двароў, 106 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (25 двароў, 117 жыхароў) у Галімшчынскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас імя А. Я. Вышынскага. 3 1954 г, уваходзіць у склад калгаса «Радзіма». 3 2 снежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 85 жыхароў.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ка́зінцы, Казінцы́

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ліпнішкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна