wd wp Пошук:

Ліпнішкаўскі сельсавет

Лі́пнішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ліпнішкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 4 студзеня 1958 года ў склад сельсавета з Лукашынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Дунай, Едкавічы, Русакі, Сенькавічы і Судрогі)[1]. 9 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Князікоўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Андрушкі, Вялікія Князікоўцы, Дарашы, Ліпнішскія з хутарамі, Малыя Князікоўцы, Новая Жыжма, Сонтакі, Сцігане)[2]. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галімшчынскага сельсавета. 28 мая 1988 года ў склад Іўеўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3141 чалавек[3], з іх 72,0 % — беларусы, 23,8 % — палякі, 3,0 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Ліпнішкаўскі сельсавет