wd wp Пошук:

Казінае

Казі́нае — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 7 км у паўднёвым напрамку ад горада Мядзел, за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Шыкавічы. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр [1]. З’яўляецца непраточным вадаёмам.

Плошча паверхні возера 0,03 км². Даўжыня — 200 м, найбольшая шырыня — 100 м, даўжыня берагавой лініі — 680 м.

Катлавіна возера прадаўгаватай формы, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі нізкія, пакрытыя лесам, на паўночным усходзе забалочаныя.

Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма — дыстрофны. Структура катлавіны і характар дна мала даследаваны. Аматарская рыбная лоўля дазваляецца.

Зноскі

  1. Даведнік «Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка „Нарачанскі“»(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Басейн Нарачы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарачанская група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта