wd wp Пошук:

Казімір Шапка Хатольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хатольскі. Казімір Шапка Хатольскі (? — ?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Хатольскіх герба «Любіч IV».

Войскі віцебскі ў 1655 годзе.

У 1640 годзе атрымаў прывілей на віцебскае пісарства, аднак кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза адмовіў Хатольскаму па прычыне таго, што прывілей яму на пісарства меў пазнейшую дату, чым у Мікалая Кіселя Дарагініцкага[1]. У 1648 годзе, на элекцыі, быў выбаршчыкам (электарам) Яна II Казіміра Вазы ад Віцебскага ваяводства. Падчас Патопа 1654—1667 гадоў патрапіў у палон і адмовіўся прысягаць рускаму цару Аляксею Міхайлавічу. У 1655 годзе ён падпісаў у Казані грамату сойміка ссыльнага дваранства Віцебскага ваяводства[2].

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Галубовіч, В. Намінацыйныя прывілеі на павятовыя земскія пасады з кніг запісаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага першай паловы 17 ст. як крыніца па гісторыі Беларусі / Віталь Галубовіч // Гістарычны альманах. — 2005. — Т. 5. — С. 147.
  2. A. Sejmiki polskie w Kazaniu: 1655-1663 / napisał A. — Lwów: nakł. autora, 1893. — 29 s.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Войскія віцебскія
Катэгорыя·Хатольскія
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хатольскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0