У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хатольскі. Казімір Шапка Хатольскі (? — ?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Хатольскіх герба «Любіч IV».
У 1640 годзе атрымаў прывілей на віцебскае пісарства, аднак кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза адмовіў Хатольскаму па прычыне таго, што прывілей яму на пісарства меў пазнейшую дату, чым у Мікалая Кіселя Дарагініцкага[1]. У 1648 годзе, на элекцыі, быў выбаршчыкам (электарам) Яна II Казіміра Вазы ад Віцебскага ваяводства. Падчас Патопа 1654—1667 гадоў патрапіў у палон і адмовіўся прысягаць рускаму цару Аляксею Міхайлавічу. У 1655 годзе ён падпісаў у Казані грамату сойміка ссыльнага дваранства Віцебскага ваяводства[2].