Казімір Гадлоўскі (польск.: Kazimierz Godłowski) (9 снежня 1934 — 9 ліпеня 1995) — польскі археолаг-славіст. Доктар габілітаваны (1969).
Скончыў Інстытут археалогіі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (1955), у 1976 — 1991 яго дырэктар, адначасова прафесар Ягелонскага (з 1977) і Венскага (з 1988) універсітэтаў. Член-карэспандэнт Нямецкага археалагічнага інстытута(руск.) бел. (1975), Баварскай Акадэміі навук (1994). Спецыяліст у галіне археалогіі рымскага перыяду і эпохі Вялікага перасялення народаў, гісторыі ранніх славян. У сваіх работах неаднаразова карыстаўся археалагічнымі матэрыяламі з раскопак на тэрыторыі Беларусі (Чаплін, Адаменка, Тайманава, Дзедзілавічы і інш.). Быў ініцыятарам абмену студэнтамі ў перыяд правядзення археалагічных практык паміж Ягелонскім універсітэтам і БДУ, неаднаразова ўдзельнічаў у археалагічных канферэнцыях, якія праводзіліся Інстытутам гісторыі НАН Беларусі.