wd wp Пошук:

Казімір Ігнат Несялоўскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Несялоўскі. Казімір Ігнат Несялоўскі (польск.: Kazimierz Ignacy Niesiołowski; 1676 — пасля 1752) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Смаленскі кашталян з 1738 года.

Біяграфія

З роду Несялоўскіх. Шмат разоў выбіраўся паслом на соймы Рэчы Паспалітай, дэпутатам Трыбунала ВКЛ. У маладосці ўдзельнічаў пад камандаваннем кароннага гетмана А. Сяняўскага ў бітвах з татарамі на Украіне.

У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадах падтрымліваў караля Станіслава Ляшчынскага. Прыняў актыўны ўдзел у Тарнаградскай канфедэрацыі (1716), выконваў функцыі пісара сканфедэраванага войска. Потым перайшоў на бок караля Аўгуста ІІ. Адначасова падтрымліваў кантакты з Расіяй. У час бескаралеўя пасля смерці Аўгуста ІІ (1733) выказаўся супраць кандыдатуры на трон Станіслава Ляшчынскага і пастаноў канвакацыйнага сойма аб выбарах паляка і католіка. Стаў маршалкам канфедэрацыі Новагародскага ваяводства. Адначасова быў вымушаны падтрымаць на новагародскім сойміку пасэсараў «Нойбургскіх маёнткаў» і стаў фактычным удзельнікам іх канфлікту з канюшым вялікім літоўскім М. К. Радзівілам Рыбанькам.

Разам з новагародскай шляхтай не прыняў удзелу ў элекцыйным сойміку і выбарах Станіслава Ляшчынскага. Стаў адным з актыўных удзельнікаў абрання каралём Фрыдэрыка Аўгуста (Аўгуста ІІІ), удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў Вялікім Княстве Літоўскім. Як узнагароду Аўгуст ІІІ у 1734 прапанаваў яму ўрад мсціслаўскага ваяводы, але Несялоўскі адмовіўся. У 1737 быў паслом у Расію ад Радзівілаў. Надалей быў цесна звязаны з Радзівіламі.

Перад смерцю аслеп і таму ў 1752 адмовіўся ад смаленскай кашталяніі.

Творчасць

У 1743 выдаў у Пінску кнігу «Публiчныя забаўкi» («Otia publica vix domestica»), у 1752 — «Хатнiя забаўкi» («Otia domestica»), дзе змясцiў свае вершы, эпiсталярна-мемуарныя матэрыялы, прамовы, гiстарычныя паведамленнi, у т.л. легендарнага характару, дакументы, адозвы. Кнiга карысталася папулярнасцю ў сучаснiкаў; 2-е выданне выйшла ў Супраслi пад назвай «Хатнiя забавы цiкаўнага» (1783); з’яўляецца важнай гiст. крынiцай.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Паэты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1676 годзе
Катэгорыя·Кашталяны смаленскія
Катэгорыя·Род Несялоўскіх
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы