wd wp Пошук:

Казіміра Прунскене

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Казіміра Прунскене (лат.: Kazimira Prunskienė; нар. 26 лютага 1943 года каля Свянцян) — літоўскі навуковец, эканаміст, палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Літвы ў 1990-1991 гадах.

Біяграфія

У 1965 годзе з адзнакай скончыла Вільнюскі ўніверсітэт, атрымаўшы кваліфікацыю эканаміста. У 1971 годзе атрымала ступень кандыдата эканамічных навук (яе навуковым кіраўніком быў Альгірдас Бразаўскас), а ў 1986 годзе — доктара эканамічных навук. У 1995 годзе атрымала навуковае званне прафесара. У 19641965 гадах працавала эканамістам у Вільнюскім камбінасце жыллёвага будаўніцтва.

З заканчэння ВНУ і да 1985 года працавала выкладчыкам, у тым ліку з 1978 года — дацэнтам факультэта эканомікі прамысловасці Вільнюскага ўніверсітэта. З 1985 года была намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Літоўскага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі, а ў 19881989 гадах — рэктарам Літоўскага інстытута па падрыхтоўцы спецыялістаў і эканамічных кадраў для патрэб народнай гаспадаркі. У 1980-я гады супрацоўнічала з універсітэтамі Венгрыі і Германіі. З 1982 па 1983 год была стыпендыятам Фонда Аляксандра фон Гумбальта (Германія). У 19931996 гадах кіравала прыватнай кансалтынгавай кампаніяй, затым да 2001 года была прафесарам Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедыміна.

Палітычная дзейнасць

На мяжы 1980-х і 1990-х гадоў належала да лідараў Саюдзіса, літоўскага руху, які прапагандаваў палітычныя рэформы. З 1989 года была намеснікам старшыні ўрада Літоўскай ССР. У тым жа годзе была абраная дэлегатам на З’езд народных дэпутатаў СССР. Праз год была абраная дэпутатам Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. 11 сакавіка 1990 года яна падпісала Акт аднаўлення Літоўскай дзяржавы.

З 17 сакавіка 1990 года па 10 студзеня 1991 года была прэм’ер-міністрам Літоўскай Рэспублікі — першым прэм’ер-міністрам краіны пасля аднаўлення незалежнасці. У якасці кіраўніка ўрада яна выказвала кансерватыўныя погляды, супрацоўнічала з былымі камуністамі, з Альгірдасам Бразаўскасам, што спрыяла расколу ў Санюдзісе. У той жа час яна здзейсніла шэраг паездак за мяжу, пераконваючы прызнаць незалежнасць Літвы. Яна пайшла ў адстаўку перад абліччам эканамічнага крызісу, звязанага з эмбарга, уведзеным Міхаілам Гарбачовым і рашэннем яе кабінета аб свабодных цэнах, а таксама напярэдадні савецкага ўварвання ў Вільнюс.

У тым жа годзе былі апублікаваныя дакументы, у якіх сцвярджалася, што яна з’яўляецца агентам КДБ СССР. Праз некалькі гадоў суд Вільнюскай акругі вынес рашэнне аб прызнанні яе супрацоўнікам гэтай спецслужбы, пастанавіўшы ўнесці гэтыя звесткі ў выбарчыя матэрыялы. Гэта рашэнне было адменена ў 2004 годзе Вярхоўным судом Літвы, які заявіў, што няма доказаў яе супрацоўніцтва з КДБ. За гэты перыяд высветлілася, што архіўныя дакументы, якія яе абвінавачваюць, згубіліся, і галоўны сведка абвінавачання змяніў свае паказанні.

Яна засядала ў Сейме да 1992 года. Праз тры гады яна заснавала Літоўскую жаночую партыю, ад імя якой вярнулася ў парламент у 1996 годзе. Працавала ў камітэце эканомікі і ўзначальвала дэпутацкую групу. У 19971999 гадах была дэпутатам раёнай рады ў Малетай.

У 2000 годзе аднавіла дэпутацкі мандат як кандыдат ад партыі «Новая дэмакратыя», якая ўваходзіла ў сацыял-дэмакратычную кааліцыю. Яна засядала ў камітэтах эканомікі і па еўрапейскіх справах, узначальвала фракцыю саюза Сялянскай партыі і Новай дэмакратыі, а таксама камісію па справах Ігналінскай АЭС. У 2001 годзе ўзначаліла федэрацыю сваёй палітычнай групоўкі і Сялянскай партыі. Як адзін з нямногіх вядомых палітыкаў, яна абараняла прэзідэнта Раландаса Паксаса падчас імпічмента. У 2004 годзе ўдзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах, на якіх у другім туры набрала 47,4% галасоў, прайграўшы ў другім туры Валдасу Адамкусу. У тым жа годзе яна была абраная ў Еўрапарламент, але адмовілася ад мандата.

На выбарах у 2004 годзе яна ў чацвёрты раз прайшла ў Сейм як кандыдат ад Саюза сялянскай партыі і новай дэмакратыі. Яна засядала ў камісіях па развіцці інфармацыйнага грамадства, замежных справах і рэгіёну Ігналінскай АЭС. З 2005 года ўзначальвала партыю — Літоўскі народны саюз сялян. 14 снежня 2004 года яна стала міністрам сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса, а ў ліпені 2006 года заняла гэтую ж пасаду ў кабінеце Гядзімінаса Кіркіласа. На парламенцкіх выбарах у 2008 годзе беспаспяхова спрабавала пераабрацца ў Сейм. Яе партыя не пераадолела выбарчы парог, але ў мажарытарнай акрузе ў Малетай і Швянчонісе яна выйшла ў другі тур, у якім пацярпела паражэнне. 9 снежня таго ж года яна пакінула пасаду міністра.

У 2009 годзе зноў балатавалася на пасаду прэзідэнта Літвы, у першым туры набрала 3,9% галасоў. У снежні таго ж года яна ўзначаліла новаствораную Літоўскую народную партыю. У 2012 годзе яна перанесла інсульт і таму была вымушана абмежаваць сваю грамадскую дзейнасць. У 2014 годзе яна сышла з палітыкі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119037483 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Kazimiera Danute Prunskiene // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Казахстан)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Незалежнасці Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швянчоніскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Гранд-афіцэры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных