wd wp Пошук:

Кавеня

Кавеня — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці у басейне ракі Чорная Ганча, на тэрыторыі Сапоцкінскага пасялковага савета, за 28 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гродна, за 1,5 км ад вёскі Каветы.

Плошча паверхні каля 0,07 км². Даўжыня 0,48 км, найбольшая шырыня 0,18 км, даўжыня берагавой лініі 1,2 км.

Берагі возера пясчаныя, парослыя лесам і хмызняком. Усходнія берагі нізкія, астатнія ўзвышаныя. Возера ўмерана зарастае.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гродзенскага раёна