wd wp Пошук:

Кава па-ірландску

Кава па-ірландскукававы напой, які таксама можна аднесці да катэгорыі кактэйляў з вяршкамі.

Склад

Гэты склад кактэйлю зарэгістраваны Міжнароднай асацыяцыяй бармэнаў (англ.: International Bartenders Association) і ўключаны ў спіс афіцыйных кактэйляў Міжнароднай асацыяцыяй бармэнаў.

Прыгатаванне

Існуюць розныя спосабы і рэцэпты гатавання кавы па-ірландску. Напрыклад, у адмысловы шкляны посуд ёмістасцю каля 150 см³ ўліваюць гарачую чорную каву. Дадаюць у яе цукровы пясок і размешваюць лыжкай да поўнага растварэння цукру. Затым уліваюць віскі і ўпрыгожваюць кактэйль узбітымі вяршкамі, паклаўшы іх «шапкай» на паверхню напою. Гэты ж кактэйль, толькі пад іншай назвай, можна прыгатаваць, замяніўшы віскі каньяком або цёмным ромам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Кававыя напоі
Катэгорыя·Кактэйлі з вяршкамі