wd wp Пошук:

Кабылэцка Паляна

Кабылэцка Паляна[1] (укр.: Кобилецька Поляна) — пасёлак гарадскога тыпу ў Рахіўскім раёне Закарпацкай вобласці Украіны, гарналыжны курорт у Карпатах.

Гісторыя

Першае дакладнае пісьмовае згадванне аб паселішчы датуецца 1672 годам. У 1910 годзе, з’яўляючыся часткай Венгерскага каралеўства, сяло мела 1 832 жыхары — русінаў, венграў і немцаў. Пасля Першай сусветнай вайны ў 1919 годзе, як і ўсе Закарпацце, вёска адышла да Чэхаславакіі. У 1939 годзе тут добраахвотнікі абаранялі Карпацкую Украіну ад венгерскіх акупантаў. У 1945 годзе адышла да Савецкага Саюза ў складзе УССР.

Курорт

Мястэчка — таксама гарналыжны курорт ля падножжа гары Кабылы (1177 м). На гэтым гарналыжным комплексе ёсць два спускі даўжынёй 500 і 800 м, працуе пункт пракату лыжнага рыштунку, ёсць інструктары, аўтастаянка. Перапад вышынь 50 і 80 метраў. Шырыня гарналыжных трас на курортным комплексе «Трэмбыта» ў пасёлку дасягае 100 метраў. За 3 км ад комплеску «Трэмбыта» на перавале знаходзіцца турыстычны прытулак “Перавал “(850 м над узроўнем мора), куды арганізуюцца лыжныя прагулкі.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Курорты Украіны
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Закарпацкай вобласці