wd wp Пошук:

Каарэл Ірд

Ка́арэл Ірд (эст.: Kaarel Ird; 27 жніўня 1909, Рыга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 25 лютага 1986, Вільяндзі, Эстонская ССР, СССР) — эстонскі савецкі акцёр

, рэжысёр оперы

, тэатральны рэжысёр

, тэатральны педагог. Народны артыст Эстоніі (1958), Народны артыст СССР (1970), Герой Сацыялістычнага Працы (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1947) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1967).

Біяграфія

Каарэл Ірд нарадзіўся 14 (27) жніўня 1909 года ў Рызе (цяпер у Латвіі).

З 1932 года выступаў на сцэне тэатра «Эндла» у Пярну. У 19321934 гадах акцёр і мастак-дэкаратар Рабочага тэатра ў Пярну. У 19341936 гадах вучыўся ў студыі драматычнага мастацтва ў Тарту, якую так і не скончыў.

У 19371939 гадах акцёр і рэжысёр Рабочага тэатра ў Тарту. У 19391940 гадах спявак хору, у 19401941, 19441948, 19491950 і 19551986 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра Эстонскай ССР «Ванемуйнэ» ў Тарту, які аб’ядноўваў усе жанры сцэнічнага мастацтва — оперу, драму, аперэту і балет. З 1940 года член УКП(б) .

З пачаткам вайны ўступіў у знішчальны батальён, затым працаваў у эстонскіх мастацкіх ансамблях у Яраслаўлі.

У 19481949 гадах старшыня Камітэта па справах мастацтваў пры Савеце міністраў Эстонскай ССР[4]. У 19501952 гадах не працаваў у тэатры.

У 19521955 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр Драматычнага тэатра імя Л. Койдулы (цяпер — тэатр «Эндла») у Пярну. З 1961 года арганізатар, кіраўнік і педагог тэатральнай студыі пры тэатры «Ванемуйнэ».

Дэпутат Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР 6-7 (19631970) і 10 скліканняў (19801984). З 1976 года член ЦК КП Эстонскай ССР. У 19761982 гадах старшыня упраўлення Тэатральнага саюза Эстонскай ССР.

Памёр 25 снежня 1986 года ў псіхіятрычнай бальніцы[5] у Вільяндзі. Пахаваны на могілкі Раадзі ў Тарту.

Творчасць

Сярод пастановак у тэатры «Ванемуйнэ»: оперы «Агні помсты» Э. Капа (1945), «Бераг бур» Г. Эрнесакса (1958), «Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева (1962), «Кацярына Ізмайлава» Д. Шастаковіча і «Лебядзіны палёт» В. Торміса (1966), «Джоні з Гвіяны» А. Буша (1969), «Піквікскі клуб» Р. Шантыра (1978); драматычныя спектаклі: «Мяшчане» (1946), «Ягор Булычоў і іншыя» (1950) М. Горкага, «Венецыянскі купец» (1958), «Карыялан» (1964) У. Шэкспіра, «Жыццё Галілея» (1961), «Швейк у другой сусветнай вайне» (1967) Б. Брэхта, «Дзікі і капітан» Ю. Смуўла (1965), «Сумленне» Э. Ранета. Пастаноўкі вылучалі глыбіня трактоўкі і сцэнічных вобразаў, арыгінальнае вырашэнне масавых сцэн. Сярод роляў: Ральф («Жыццё ў Цытадэлі» А. Якабсана), Хігінс («Пігмаліён» Б. Шоу), Трыгорын («Чайка» А. Чэхава), Пратасаў («Жывы труп» Л. Талстога).

Зноскі

  1. Ирд Каарел Кириллович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Kaarel Ird // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Kaarel Ird // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. Kaarel Ird — Vikipeedia, vaba entsüklopeedia
  5. Мы добрых грамадзян забавім… — Каарэл Ірд

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (46):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР
Катэгорыя·Акцёры Эстоніі
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Эстоніі
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Раадзі
Катэгорыя·Оперныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рызе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Тарту
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі Эстоніі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Оперныя рэжысёры Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вільяндзі
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 25 снежня
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы СССР
Катэгорыя·Оперныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Оперныя рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Постаці тэатра «Ванемуйнэ»
Катэгорыя·Народныя артысты Эстонскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Эстонскай ССР
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў СССР
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя