wd wp Пошук:

Зінаіда Міхайлаўна Мандроўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мандроўская. Зінаіда Міхайлаўна Мандроўская (25 кастрычніка 1954, в. Ялча, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 25 кастрычніка 1954 года ў в. Ялча Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, інжынер-хімік-тэхнолаг; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.

Працавала інжынерам-тэхнолагам, намеснікам галоўнага інжынера па тэхніцы і развіцці, галоўным інжынерам РУВП «Завод «Камертон» НВА «Інтэграл» у г. Пінску; дырэктарам вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «ЭлКіс» ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

Выбіралася дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання, была старшынёй камісіі па сацыяльных пытаннях, справах ветэранаў і моладзі.

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў.

Удастоена ганаровага звання «Чалавек года — 2006» у галіне экалогіі, «Чалавек года — 2007» у галіне аховы навакольнага асяроддзя і «Чалавек года — 2011» у галіне сацыяльнай абароны.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Замужам, мае сына.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Пінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
Катэгорыя·Асобы