wd wp Пошук:

Зінаіда Дзмітрыеўна Гарачка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарачка. Зінаіда Дзмітрыеўна Гарачка (11 чэрвеня 1931, Высачаны, Лёзненскі раён —) — майстар абутковага вытворчага аб’яднання «Луч» Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў 1931 годзе ў рабочай сям’і ў вёсцы Высачаны. Да пачатку вайны скончыла чатыры класы школы. У 1943 годзе была адпраўлена ў Германію на прымусовыя працы(руск.) бел.. Пасля вяртання на радзіму скончыла пяты клас і з’ехала ў Мінск, дзе стала навучацца ў рамесным вучылішчы № 11, пасля заканчэння якога працавала з 1948 года швяёй-нарыхтоўшчыцай на Мінскай абутковай фабрыцы імя Калініна (пазней — аб’яднанне «Луч»). У 1951 годзе скончыла курсы павышэння кваліфікацыі, выкладала вытворчае навучанне ў школе ФЗН(руск.) бел. пры фабрыцы (пазней — СГПТВ № 43). Без адрыву ад вытворчасці скончыла тэхнікум лёгкай прамысловасці ў Мінску ў 1965 годзе[1]. З 1952 года — майстар швейнага ўчастка цэха мадэльнага жаночага абутку. У 1965 годзе ўступіла ў КПСС[1].

Была ініцыятарам сацыялістычнага спаборніцтва па засваенні і замяшчэнні сумежных спецыяльнасцяў, у выніку чаго на абутковай фабрыцы значна ўзрасла прадукцыйнасць працы. Датэрмінова выканала заданні сямігодкі(руск.) бел.. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1966 года за выдатныя заслугі ў выкананні заданняў сямігадовага плана і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў па вытворчасці тканін, трыкатажу, абутку, швейных вырабаў і іншай прадукцыі лёгкай прамысловасці ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

З 1981 года працавала майстрам вытворчага навучання СГПТВ № 34 у Мінску.

У 1986 годзе выйшла на пенсію. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Напісала некалькі аўтабіяграфічных твораў:

Памяць

У 2015 годзе ў Лёзна была адкрыта Алея Славы, на якой знаходзіцца стэла з партрэтам Зінаіды Гарачка[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Горячко Зинаида Дмитриевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 167. — 737 с.
  2. В Лиозно на Аллее Славы увековечили имена знаменитых земляков Архівавана 30 снежня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»