wd wp Пошук:

Зільке Хёрнер

Зільке Хёрнер (ням.: Silke Hörner; нар. 12 верасня 1965, Лейпцыг) — нямецкая плыўчыха, двухразовая чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года, чэмпіёнка свету, трохразовая чэмпіёнка Еўропы.

Біяграфія

Зільке Хёрнер нарадзілася ў 1965 годзе. Яна была адной з найлепшых плыўчых брасам ў 1980-х. На Чэмпіянаце свету па водных відах спорту 1986 года перамагла на дыстанцыі 200 м брасам і заняла другое месца на дыстанцыі 100 м. На Чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту 1987 года заваявала тры залатыя медалі. На летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года яна перамагла на дыстанцыі 200 метраў брасам і ў камбінаванай эстафеце 4 × 100 метраў у складзе зборнай ГДР, а таксама заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 100 м брасам, саступіўшы прадстаўніцам Балгарыі Тані Дангалакавай і Антаанеце Фрэнкевай. За сваю спартыўную кар’еру яна ўсталявала 4 сусветныя рэкорды.

Часопіс Swimming World назваў Хёрнер Еўрапейскім плыўцом года ў 1985 і 1987 гадах. Восенню 1989 года Хёрнер завяршыла спартыўную кар’еру. Яна выйшла замуж у 1993 годзе за вясляра, чэмпіёна свету Александэра Шука. Працавала фізіятэрапеўтам. У далейшым Хёрнер западозрылі ва ўжыванні допінгу, як і многіх іншых спартсменаў з ГДР, аднак у дачыненні да яе гэта не было даказана.

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па плаванні
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ГДР
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Плыўцы ГДР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па плаванні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па плаванні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня