wd wp Пошук:

Зянон Станіслававіч Паўлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Зянон. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлоўскі. Зянон Станіслававіч Паўлоўскі (27 ліпеня 1917, в. Прылукі, цяпер Мінскі раён — 12 жніўня 1977) — беларускі жывапісец.

Скончыў у 1943 годзе Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава.

Творчасць

Партрэт мастака А. П. Мазалёва. 1945

Працаваў пераважна ў жанры партрэта. Стварыў рэалістычныя вобразы народнага паэта Беларусі Я. Коласа, партызанкі Н. Хахалінай (абодва 1943), Герояў Савецкага Саюза В. І. Казлова (1946), І. П. Ціткова (1945), Е. С. Зяньковай (1957), камандзіра партызанскай брыгады А. Л. Шубы, мастака А. Мазалёва (абодва 1945), народнага артыста СССР Б. В. Платонава (1950), прэзідэнта АН Беларусі В. Ф. Купрэвіча (1960), народнага пісьменніка Беларусі М. Лынькова (1962), Героя Сацыялістычнай Працы настаўніцы А. Л. Казей (1968) і інш. Аўтар групавых кампазіцый «Беларускія пісьменнікі ў Я.Купалы ў гады вайны» (1947), «Сустрэча сяброў» (1952) і інш. Творам уласцівы глыбокае раскрыццё ўнутранага свету асобы, тонкасць выяўленчых сродкаў. Працаваў таксама ў галіне сатырычнага малюнка, станковай скульптуры.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта