wd wp Пошук:

Зямля мёду

«Зямля́ мё́ду» (макед.: Медена земја) — дакументальны фільм 2019 года рэжысёраў Тамары Кацеўскай і Любаміра Стэфанава[3].

Сюжэт

Закінутая македонская вёска. Ужо немаладая Хацідзэ прабіраецца па горных схілах да вулляў у скалах. Яна вітае пчол сакрэтным спевам і выдатна абыходзіцца з сотамі без сеткі і пальчатак. Дома яе чакае прыкутая да ложка маці. Зрэдзьчас жанчына выбіраецца ў сталіцу, каб прадаць крыху мёду. Але спакойную плынь жыцця парушае сям’я качэўнікаў, якая разбівае лагер зусім побач. Роў рухавікоў, сямёра няўрымслівых дзяцей, сто пяцьдзясят кароў… Прыязная Хацідзэ нічога не хавае і спрабуе пасябраваць з імі, аднак галава сям’і прымае рашэнне, якое можа назаўсёды разбурыць звыклы ўклад яе жыцця[4].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 35 кінаўзнагародамі і яшчэ 48 намінацыямі[5].

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 2 сакавіка 2020.
  2. https://web.archive.org/web/20200228213527/https://www.europeanfilmacademy.org/Nominations-2019.900.0.html Праверана 2 сакавіка 2020.
  3. Honeyland (2019) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.
  4. Зямля мёду (бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 31 снежня 2020.
  5. Honeyland — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Фільмы 2019 года
Катэгорыя·Фільмы на турэцкай мове
Катэгорыя·Фільмы Любаміра Стэфанава
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы
Катэгорыя·Фільмы Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Тамары Кацеўскай
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)