wd wp Пошук:

Зюзя

Зю́зя — персанаж беларускай міфалогіі, вядомы месцамі і на Украінскім Палессі, і каляндарных абрадаў, міфічная істота, якая ўвасабляла зімовую сцюжу.

Апісанне

Зюзя (ілюстрацыя Валерыя Славука).
Скульптура Зюзі (скульптар Антон Шыпіца, паводле ілюстрацый Валерыя Славука).

Уяўляўся сівым тоўстым дзедам, нізкага росту, з доўгай барадой, босым, у белым футры, без шапкі, з жалезнай булавой. Валасы і доўгая барада пакрытыя інеем або замест вусоў і барады долу спускаліся саплі[1]. На Палессі ўяўлялі як лысага барадатага дзеда, які ў расхрыстаным кажусе, босым хадзіў па снезе[2].

Верылі, што большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але часам наведвае вёскі, прыносіць туды моцную сцюжу. Раззлаваны, Зюзя б’е булавой па пні, і тады пачынаецца траскучы мароз.

На Каляды яму пакідалі частку куцці («Зюзя на дварэ — куцця на стале»), каб не быў такім лютым, а часцей гаспадар кідаў за акно першую лыжку кашы, прыгаворваючы: «Мароз, хадзі куццю есці!»

Семантыка слова «Зюзя» паходзіць ад дзеяслова «зюзець» — мерзнуць, калець ад марозу[3]. Увасабляе сабой зімовую сцюжу, а таксама каляндарны перыяд ад Калядаў да вясновага раўнадзенства[4]. Павел Шпілеўскі беспадстаўна азначаў Зюзю як бога зімы ў беларускай міфалогіі (гл. Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі). Паводле паданняў, Зюзя ўяўляецца як дзед з доўгай барадой, які жыве ў лесе, ходзіць басанож, без капелюшу, у белым расхрыстаным кажусе. У руцэ трымае вялікую жалезную булаву — доўбню. Ад яго подыху ўздымаецца завіруха і мяцеліца.

«Як зюзя», верагодна, дастасоўвалася да п’яніц з-за падабенства іх чырвоных насоў да чырвонага носа Зюзі

Па-палеску «зюзя» азначае холад, мароз.

Прымаўкі

Зноскі

  1. Мароз // Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 305. — ISBN 985-01-0473-2
  2. Зюзя // Этнаграфiя Беларусi. Энцыклапедыя
  3. Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданне / Уклад. У. Васілевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5
  4. Сяргей Санько. Некаторыя падставовыя прасторавыя й часавыя структуры традыцыйнай беларускай касмалёгіі. Тэмпаральныя структуры. Архівавана 13 чэрвеня 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Зімовыя фальклорныя персанажы
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфічныя істоты
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных