wd wp Пошук:

Зыгмунд Антонавіч Валявач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валявач. Зыгмунд Антонавіч Валявач (13 мая 1953, в. Высокая Ліпа, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 мая 1953 года ў в. Высокая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны па спецыяльнасці «Радыётэхнічная», ваенны інжынер па радыётэхніцы; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія», палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін. Палкоўнік запасу. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра батарэі і зенітнага ракетнага дывізіёна, курсавога афіцэра факультэта, малодшага і старшага навуковага супрацоўніка, намесніка начальніка навукова-даследчага аддзела Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча супрацьпаветранай абароны, начальніка навукова-даследчага аддзела, намесніка начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце.

Працаваў на пасадах прафесара кафедры сацыяльных навук і начальніка навукова-даследчай лабараторыі ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне