wd wp Пошук:

Зоя Пятроўна Мельнікава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнікава. Зоя Пятроўна Мельнікава (нар. 25 верасня 1954, в. Навасёлкі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук, прафесар.

Біяграфія

Скончыла Полацкае педвучылішча (1973), БДУ (1981). Працавала настаўніцай ў Астроўшчынскай (Полацкі раён) і Лошніцкай (Барысаўскі раён) сярэдніх школах. З 1984 года ў Брэсцкім педінстытуце. У 1986 годзе стала кандыдатам філалагічных навук. Працавала асістэнтам (1985—1986), старшым выкладчыкам (1986—1987), дацэнтам (1987—1994) кафедры беларускай літаратуры, кафедры беларускага літаратуразнаўства (1994—2003); загадчыкам (2003—2004; 2007—2013) кафедры беларускага літаратуразнаўства. Дэкан (2004—2007) філалагічнага факультэта.

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю літаратуры, сучасную беларускую прозу і паэзію, літаратуру Берасцейшчыны. Аўтар манаграфіі «На горне душы…» (2001), вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, адзін з аўтараў праграмы і падручнікаў для агульнаадукацыйных школ «Родная літаратура» (для 5 і 6 класаў), «Беларуская літаратура» (для 10 і 11 класаў).

Узнагароды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага каледжа
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэканы БрДУ імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»