wd wp Пошук:

Зоя Коўш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коўш. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кратовіч. Зоя Аляксандраўна Коўш (у шлюбе Кратовіч; 16 красавіка 1911, Люблін, Польшча — 17 кастрычніка 1994, Вільнюс, Літва) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і святара Аляксандра Каўша. Скончыла Віленскую беларускую гімназію (1929), юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Уваходзіла ў Беларускі студэнцкі саюз. Падчас нямецкай акупацыі працавала юрысконсультам Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Летам 1944 выехала ў Германію, жыла ў Берліне. У 1947 арыштавана савецкай дзяржбяспекай, знаходзілася пад следствам у Мінску. Асуджана да 10 гадоў ППК. З савецкіх канцлагераў вярнулася ў другой палове 1950-х г., жыла ў Вільні. У пачатку 1960-х г. выйшла замуж за былога палітвязня Кратовіча. Аўтар успамінаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Пахаваныя на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любліне
Катэгорыя·Юрысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе