wd wp Пошук:

Зона 51

Карта Зоны 51 (жоўтая вобласць).

Зона 51 (англ.: Area 51), таксама вядомая як Watertown, Groom Lake і Homey Airport — сакрэтная амерыканская ваенная база, аддаленае падраздзяленне ваенна-паветранай базы Эдвардс (англ.: Edwards Air Force Base). Бягучая мэта яе функцыянавання публічна невядомая, аднак, грунтуючыся на гістарычных дадзеных, яна, хутчэй за ўсё, ажыццяўляе распрацоўку і выпрабаванні эксперыментальных самалётаў і сістэм узбраення (чорныя праекты).[1][2][3]

Інтэнсіўная сакрэтнасць, якая акружае ваенную базу, зрабіла яе цэнтральным складнікам уфалагічных канцэпцый аб неапазнаных лятаючых аб’ектах (НЛА), дзясяткі гадоў падсілкоўваючы здагадкі прыхільнікаў самых розных «тэорый змоваў». Нягледзячы на ​​тое, што база ніколі не абвяшчалася сакрэтнай, ўсе даследаванні і падзеі, якія адбываюцца на яе тэрыторыі з’яўляецца сакрэтнай або канфідэнцыйнай інфармацыяй (TS/SCI). У ліпені 2013 года пасля падачы запыту аб свабодзе інфармацыі (FOIA) ЦРУ ўпершыню публічна прызнала існаванне ваеннай базы, рассакрэціўшы дакументы, якія дэталізуюць яе гісторыю і мэту існавання.[4]

Зона 51 знаходзіцца на поўдні штата Невада, на адлегласці 83 міль (134 км) на паўднёвы захад ад Лас-Вегаса, на паўднёвым беразе высмахлага салёнага возера Грум-Лэйк. Месца было набыта ВПС ЗША ў 1955 годзе, у асноўным для лётных выпрабаванняў самалёта Lockheed U-2. Вобласць вакол Зоны 51, уключаючы маленькі гарадок Рэйчэл на «Пазаземнай шашы», з’яўляецца папулярным турыстычным напрамкам[5].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Area 51 | Description & Facts(англ.) , Encyclopedia Britannica . Праверана 2 чэрвеня 2018.
  2. Area 51, U-2 and the Accidental Test Flight — Central Intelligence Agency(англ.)  (недаступная спасылка). www.cia.gov. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2019. Праверана 28 мая 2018.
  3. Rich, Ben R; Janos, Leo (1994). Skunk Works: A personal memoir of my years at Lockheed. Boston: Little, Brown. p. 56. ISBN 978-0-316-74300-6. https://archive.org/details/skunkworks00benr/page/56.
  4. Rich, Ben R; Janos, Leo (1994). Skunk Works: A personal memoir of my years at Lockheed. Boston: Little, Brown. p. 57. ISBN 978-0-316-74300-6. https://archive.org/details/skunkworks00benr/page/57. “… a sprawling facility, bigger than some municipal airports, a test range for sensitive aviation projects.”
  5. Area 51 ‘declassified’ in U-2 spy plane history (нявызн.), BBC News, BBC (16 August 2013). Праверана 25 September 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ваенныя базы ЗША
Катэгорыя·Гарадскія легенды
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы