wd wp Пошук:

Змеепадобныя елкі

Змеепадо́бныя е́лкі — помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Брэсце, Беларусь. Растуць у заходняй частцы Парку культуры і адпачынку на ўчастку разам з іншымі дрэвамі елкі распаўсюджаных формаў. Уся група дрэў абнесена металічнай агароджай[1]. Марфалагічна змененая форма елкі еўрапейскай (Picea abies ‘virgata’ ); мае доўгія маларазгалінаваныя бакавыя галінкі. Узрост каля 80 гадоў, вышыня каля 10 м. Каштоўная дэкаратыўная культура. Ахоўны статус нададзены ў 1968 годзе.

Падобныя формы адзначаны ў Чырвонабярэжскім (Жлобінскі раён), Грудзінаўскім (Быхаўскі раён), Бярозаўскім (Навагрудскі раён), Ігнаціцкім (Мінскі раён) і Раваніцкім (Чэрвеньскі раён) парках.

Зноскі

  1. Памятники природы республиканского значения Брестской области Архівавана 22 лістапада 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Знакамітыя дрэвы
Катэгорыя·Дрэвы-помнікі
Катэгорыя·Славутасці Брэста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Прырода Брэста
Катэгорыя·Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак