wd wp Пошук:

Злата Іонаўна Ліліна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бернштэйн. Злата Іонаўна Ліліна (15 студзеня 1882, ДруяДрысенскі павет, Віцебская губерня — 28 мая 1929, Ленінград) — рэвалюцыянерка, дзеяч міжнароднага жаночага руху, педагог.

Біяграфія

Дзіцячыя гады прайшлі ў Друі. Першапачатковую адукацыю атрымала ў Рызе ў гімназіі. З 1900 года пачала займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю; у далейшым працавала настаўніцай, была слухачкай медыцынскіх курсаў у Швейцарыі, знаходзілася на партыйнай рабоце ў Віцебску, Елізаветградзе, Пецярбургу. У 1906—1917 гадах у эміграцыі разам з мужам Р. Я. Зіноўевым (Радомльскім) яна прымае актыўны ўдзел у дзейнасці арганізацыі бальшавікоў, вядзе антываенную прапаганду, займаецца праблемамі міжнароднага жаночага руху, пазней уваходзіць у рэдкалегію жаночага часопіса «Работница». Удзельніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Петраградзе.

Пасля рэвалюцыі 1917 года набывае шырокую вядомасць як арганізатар педагагічнай работы. Прапанавала новыя канцэпцыі савецкай школы, выдала шэраг навуковых прац, у тым ліку і мастацкія творы для дзяцей.

3 1920 года — загадчык Петраградскага губернскага аддзела народнай асветы, член Петраградскага губкама РКП(б) і губвыканкама, выкладчык педагагічнага інстытута імя А. I. Герцэна.

Да апошніх дзён жыцця займалася праблемамі савецкай педагогікі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Друі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ад раку лёгкага
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Палітычныя псеўданімы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»