wd wp Пошук:

Зефір дубовы

Зефір дубовы (Favonius quercus) — дзённы матылёк сямейства блакітніц.

Назва

Этымалогія навуковай назвы з лац.: quercus — дуб, адна з кармавых раслін вусеняў.

Апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла: 13-17 мм. Верхні бок крылаў самцоў аксаміціста-карычневы, з ярка-сінім адлівам, бачным пад пэўным вуглом, з чорна-бурай аблямоўкай. Асноўны фон афарбоўкі крылаў самкі — чорны, буйное сіняе поле пераважна ля аснавання пярэдніх крылаў. Ніжні бок крылаў у абодвух палоў шэрага колеру з прыкметнай белай лініяй на абодвух крылах і аранжавай плямай ля «хвосцікаў» на задніх крылах.

Арэал

Еўропа (акрамя крайняй поўначы) Каўказ і Закаўказзе, Пярэдняя Азія, Заходні Казахстан, Паўночная Афрыка. Сустракаецца на большай частцы тэрыторыі Усходняй Еўропы, за выключэннем крайняй поўначы і шэрагу засушлівых раёнаў паўднёва-усходу еўрапейскай часткі Расіі і Украіны. На поўначы Беларусі сустракаецца адзінкавымі экзэмплярамі. Рэдкі ў Прыбалтыцы. У гарах Вялікага Каўказа сустракаецца на вышынях да 1500 м над узр. м.

Біялогія

Вусень

Развіваецца ў адным пакаленні за год. Час лёту з канца чэрвеня да пачатку жніўня.

Матылі любяць цень і пераважна трымаюцца пад полагам лесу або ў кронах дрэў і хмызнякоў (асабліва самкі), пераважна дуба. Самцы ахоўваюць сваю індывідуальную тэрыторыю, праганяючы з яе іншых матылькоў.

Самка пасля спарвання адкладае яйкі па адным (альбо часам па 2-3 штукі) на маладыя галінкі ля аснавання пупышак. Зімуе на стадыі яйка. Вусені сілкуюцца пупышкамсі і лісцем шматлікіх парод дрэў і хмызнякоў: дуб, дуб звычайны, чаромха, яблыня, маліна, Malus pumila, ясень, ляшчына звычайная.

Стадыя вусеня з канца красавіка па чэрвень. Спачатку гусеніцы харчуюцца пупышкамі, а затым маладымі парасткамі і маладымі лісцем; спарадычна драпежнічаюць. Акукліванне на зямлі ў падсцілцы з сухіх лісця каля ствалоў дрэў альбо на галінах у павуцінным кокане. Стадыя кукалкі каля 14 дзён.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Блакітніцы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе