wd wp Пошук:

Зеляневіцкі сельсавет

Зеляне́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Зеляневічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Зеляневічы. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Зіновіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Зіновічы[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Магілявецкага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Зеляневічы, сельсавету вернута былая назва — Зеляневіцкі[2]. 7 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лыскаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Барысікі, Вільянава, Груск, Гута, Лібярполь, Лыскава, Масявічы)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2199 чалавек[4], з іх 91,7 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 2,3 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 261 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области(недаступная спасылка)
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ружанскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Зеляневіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе