wd wp Пошук:

Звычайны фашызм

Звычайны фашызм — фільм рэжысёра Міхаіла Рома, зняты на кінастудыі Масфільм у 1965 годзе. Адзін з найвыдатнейшых публіцыстычных дакументальных фільмаў савецкай эпохі.

У фільме выкарыстаны трафейныя хранікальныя матэрыялы з кінаархіва Міністэрства прапаганды нацысцкай Германіі і асабістага фотаархіва Гітлера, а таксама шматлікія аматарскія здымкі, выяўленыя ў эсэсаўцаў.

Закадравы каментар выкананы самім рэжысёрам. Спачатку Ромм шукаў для гэтай мэты дыктара, але яго таварышы, пачуўшы працоўныя версіі каментара, запісаныя ім самім, параілі самастойна запісаць закадравы тэкст. Гутарковы характар каментара, які выяўляецца ў сінтаксісе, лексіцы, інтанацыях, стаў адным з галоўных адметных прыкмет фільма.

Змест

Фільм падзелены на часткі:

  1. Частка першая
  2. «Майн Кампф», або Як апрацоўваюць цялячыя шкуры
  3. Некалькі слоў пра аўтара.
  4. А ў гэты час…
  5. Культура Трэцяга рэйха
  6. Вялікая нацыянальная ідэя ў дзеянні
  7. Айн фольк. Айн Рэйх. Айн фюрэр.
  8. Пра сябе
  9. Мастацтва
  10. «Мы належым табе…»
  11. Але ж была іншая Германія
  12. «З масай трэба звяртацца, як з жанчынай»
  13. «Фюрэр загадаў — мы выконваем»
  14. Звычайны фашызм
  15. Канец Трэцяй імперыі
  16. Частка апошняя, няскончаная…

Спасылкі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 ČSFD — 2001.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Чорна-белыя фільмы
Катэгорыя·Фільмы 1965 года
Катэгорыя·Фашызм
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы СССР
Катэгорыя·Фільмы СССР 1965 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных