wd wp Пошук:

Звон Дэмахагуа

Звон Дэмахагуа: сігнальны звон з цукровага заводу «Ла-Дэмахагуа» (каля Мансанільё, на ўсходзе сучаснай прав. Гранма, Куба), якім Карлас Мануэль Сеспедэс даў 10 кастрычніка 1868 сігнал («вокліч у Дэмахагуа») да першага кубінскага паўстання супраць іспанскага валадарання.

З таго часу звон лічыўся нацыянальнай рэліквіяй Кубы і захоўваўся ў ветэранаў нацыянальна-вызваленчага руху ў г. Мансанільё. У лістападзе 1947 звон з ініцыятывы Фідэля Кастра звон быў выкарыстаны кубінскімі камуністамі ў арганізаваных імі маніфестацыях супраць тагачаснага прэзідэнта Кубы Граў Сан-Марціна. У наш час звон уваходзіць у экспазіцыю мемарыяльнага комплексу, створанага на месцы колішняга заводу.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя Кубы
Катэгорыя·Званы