wd wp Пошук:

Званочак рэпчаты

Званочак рэпчаты[3] або Званочак рапунцэль (Campanula rapunculus) двухгадовая травяністая расліна сямейства Званочкавыя (Campanulaceae), большай часткай з рэпападобна патоўшчаным коранем. У народзе расліна часта завецца проста «рапунцэль», але гэта назва належыць таксама і некаторым іншым відам.

Існуе таксама від Campanula rapunculoidesзваночак рэпчатападобны, ці званочак рапунцэлепадобны.

Батанічнае апісанне

Кветкі бялёсыя, у доўгіх пэндзлях.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце ў Еўропе і Перадкаўказзі па ўзлесках, лугах, краях палёў, ля дарог.

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне

Карані яго выкарыстоўваюць у ежу падобна радысцы, маладое лісце — як салату.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 29. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гародніна
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Званочак