Зборыўскі раён[1] (укр.: Зборівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Зборыў[1] (укр.: Зборів).
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 42217 чалавек, плошча — 978 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 42 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 90 сёлаў.