wd wp Пошук:

Зборная Цёркса і Кайкаса па футболе

Зборная Цёркса і Кайкаса па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Цёркс і Кайкас на міжнародных футбольных турнірах і матчах. Кантралюецца і кіруецца Футбольная федэрацыя Астравоў Цёркс і Кайкас.

Гісторыя

Футбольная федэрацыя Астравоў Цёркс і Кайкас была сфарміравана у 1996 годзе, і ў 1998 годзе стала членам ФІФА. Сваю першую гульню на афіцыйных спаборніцтвах зборная Цёркса і Кайкаса правяла супраць зборнай Багамскіх астравоў у рамках кваліфікацыі чэмпіяната свету па футболе 2002. У рамках адбору зборная пацярпела самае буйное паражэнне да Сент-Кітса і Невіса з лікам 8:0.

У 2007 годзе ў рамках праграмы ФІФА, федэрацыя завяршыла будаўніцтва першага стадыёна.

6 лютага 2008 года зборная дасягнула сваёй першай перамогі над зборнай Сент-Люсіі з лікам 2:1 у рамках адбора на чэмпіянат свету 2010, але ў другой сустрэчы пацярпела паражэнне (2:0) і выбыла з турніру.

Гісторыя выступлення ў адборачных турнірах

Чэмпіянат свету

Год Адборачная група Месца Г В Н П ± А
Сцяг Паўднёвай Карэі Сцяг Японіі 2002Група 220020–14
Сцяг Германіі 20061 раунд20020–7
Сцяг ПАР 2010Група 121012–3
Сцяг Бразіліі 20141 раунд20020–10
Сцяг Расіі 20181 раунд20024–12

Карыбскі кубак

Год Адборачная група Месца Г В Н П ± А
Сцяг Кубы 1999Група А320112–51
Сцяг Кубы 2007Група Е331024–93
Сцяг Арубы 2014Група 2331024–93

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя зборныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбол на Цёрксе і Кайкасе
Катэгорыя·Зборныя Цёркса і Кайкаса