wd wp Пошук:

Зборная Брунея па футболе

Зборная Брунея па футболе — нацыянальная футбольная каманда Брунея. Зборнай кіруе Футбольная асацыяцыя Брунея. Зборная Брунея ніколі не прымала ўдзелу ў фінальных стадыях чэмпіянату свету і Кубка Азіі. Каманда была заснавана ў 1959 годзе, далучылася да ФІФА ў 1969 годзе. Галоўнымі супернікамі каманды лічацца зборныя Малайзіі і Філіпін.

Прыпыненне членства ў ФІФА

Членства футбольнай асацыяцыя Брунея (ФАБ) было прыпынена з-за ўмяшання ўрада ў яе справы, якое пачалося з рашэння брунейскіх улад у снежні 2008 года распусціць ФАБ і замяніць яе новай федэрацыяй. Прыпыненне ўступіла ў сілу неадкладна, гэта прывяло да таго, што Брунейскі клуб DPMM больш не мог прымаць удзел у гульнях сінгапурскай лігі S-League. Гэтая мера доўжылася пакуль ФАБ не была адноўленая урадам.

19 сакавіка 2010 года, пасля таго, як з верасня 2009 ніякіх дзеянняў не было прадпрынята выканаўчы камітэт ФІФА пагадзіўся з рашэннем прадставіць на наступным кангрэсе ФІФА прапанову выключыць футбольную асацыяцыю Брунея (ФАБ), калі яна не будзе адноўлена урадам.

ФІФА вынесла папярэджанне, што калі прадстаўнікі ФАБ не прыйдуць на кангрэс ФІФА 9-10 чэрвеня ў Паўднёвай Афрыцы, каб абмеркаваць умовы прыпынення, ФАБ будзе выключаная. Бруней быў адноўлены ў правах 31 мая 2011 года.

Чэмпіянат свету

Кубак Азіі

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя зборныя
Катэгорыя·Футбол у Брунеі
Катэгорыя·Зборныя Брунея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных