Збан — гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбай-літком і вушкам-ручкай.
Від гарлача. З’яўляецца ганчарным вырабам. Выкарыстоўваецца для захоўвання малака і іншага пітва. Вырабляецца чорназадымленым і паліваным. Аздабляецца лінейна-хвалістымі ўзорамі, глянцавым арнаментам у елачку, геаметрычнай і расліннай падпаліўнай ангобнай размалёўкай. Для выкарыстання ў якасці даёнкі вырабляецца аб’ёмам да 3-6 літраў з шырокім вусцем[1]. Іншыя назвы: глечык, жбан, кушын і ру́чнік[2].
Збан на Вікісховішчы |