wd wp Пошук:

Заходне-Шатландскі ўніверсітэт

Заходне-Шатландскі ўніверсітэт (англ.: University of the West of Scotland) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Пейслі у Шатландыі.

Агульная характарыстыка

Вучэльня з’яўляецца дзяржаўным універсітэтам з чатырма кампусамі ў паўднёва-заходняй Шатландыі, у гарадах Пейслі, Блантайр, Дамфрыс і Эйр, а таксама кампусам у Лондане. Цяперашняя ўстанова дзейнічае са жніўня 2007 года пасля зліцця Універсітэта Пэйслі з каледжам Бэл у Гамільтане. Ён можа прасачыць свае карані з канца ХІХ стагоддзя, і за апошняе стагоддзе зведаў мноства змяненняў і зліццяў, што адлюстроўвае яго паступовае пашырэнне па ўсім захадзе Шатландыі.

Універсітэт, які мае рэгіянальную рэпутацыю ў галіне прафесійных курсаў бакалаўрыяту і аспірантуры, у цяперашні час налічвае 16 тысяч студэнтаў з прыкладна 1 300 супрацоўнікамі, размеркаваных па шасці школах. Кампус Крайтан у Дамфрысе падтрымліваецца ў партнёрстве з шэрагам іншых устаноў, у тым ліку з Глазкаўскім універсітэтам.

Структура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пейслі
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1897 годзе